«Зялёны шчыт» на варце Пастаўшчыны

«Зялёны шчыт» на варце Пастаўшчыны

На тэрыторыі Пастаўскага раёна завяршылася спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства «Зялёны шчыт», галоўнай мэтай якога з'яўляецца – папярэджанне ўзгаранняў у прыродных экасістэмах і мінімізацыя наступстваў ад іх, прафілактыка гібелі і траўміравання людзей з прычыны ўзгаранняў, а таксама павышэнне ўзроўню культуры бяспекі жыццядзейнасці сярод насельніцтва.

З пачатку пажаранебяспечнага перыяду на тэрыторыі раёна зафіксавана 13 узгаранняў у прыродных экасістэмах. І прычынай гэтых  узгаранняў стаў – чалавек.

У ходзе рэйдавых мерапрыемстваў работнікі МНС сумесна з зацікаўленымі суб'ектамі прафілактыкі тлумачылі небяспекі выпальвання сухой расліннасці і бескантрольнага развядзення вогнішчаў. Акрамя меркаваных небяспек таксама нагадваўся алгарытм дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару. Размаўляючы з людзьмі, ратавальнікі расказалі, якія патрабаванні павінны быць выкананы пры развядзенні вогнішча, спальванні смецця або выкарыстанні спецыяльных прыстасаванняў для прыгатавання ежы, такія як мангалы або барбекю.

А каб размова засвоілася яшчэ лепш, работнікі МНС уручылі жыхарам раёна памяткі аб важнасці недапушчэння пажараў у экасістэмах.