Пасяджэнне савета аддзела па адукацыі
6 лютага 2025 г. у парадак дня пасяджэння
савета аддзела па адукацыі райвыканкама былі ўключаны і абмеркаваны пытанні:
аб узаемадзеянні ўстаноў адукацыі і КДН райвыканкама па пытаннях прызнання дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2024 г. N1055;
аб прыцягненні непаўналетніх па артыкуле 19.9 "Курэнне (спажыванне) тытунёвых вырабаў у забароненых месцах Курэнне (спажыванне) тытунёвых вырабаў, выкарыстанне электронных сістэм курэння, сістэм для спажывання тытуню ў месцах, дзе яны ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі забаронены" КоАП Рэспублікі Беларусь.
З удзелам кіраўнікоў устаноў адукацыі раёна, намесніка старшыні КДН райвыканкама Нагановіч М.П., начальніка ІСН АУС райвыканкама Юргелевіча Д.А.