Абараніце сябе і сваю маёмасць!

Амаль кожнае злачынства здзяйсняецца з прычыны бестурботнага стаўлення да захаванасці сваёй маёмасці саміх пацярпелых і нізкага ўзроўню абароненасці месцаў яе захоўвання. Злодзеі любяць лёгкую нажыву. Нават найпрасцейшыя меры засцярогі дапамогуць Вам захаваць Вашу маёмасць:

- не пакідайце ключы ад уваходных дзвярэй у патаемных месцах (пад дыванком, у паштовай скрыні);

- не пакідайце без нагляду Вашу маёмасць (мабільныя тэлефоны, веласіпеды, сумкі) нават як Вам здаецца на непрацяглы перыяд часу або ў акружэнні «знаёмых» Вам людзей;

- абсталюйце жыллё, гараж і дваровыя пабудовы надзейнымі замыкаючымі прыладамі, сродкамі ахоўнай сігналізацыі, пакідаючы сваё жыллё, нават на «хвіліны» замыкайце дзверы на замок, знаходзячыся дома і займаючыся хатнімі справамі, замкніце ўваходныя дзверы знутры;

- не пакідайце веласіпеды каля магазінаў, у пад'ездах, у дварах дамоў без нагляду. Веласіпед абсталюйце замыкаючай прыладай;

- наяўнасць кодавых дзвярэй у пад'ездзе не гарантуе захаванасці Вашай маёмасці;

- калі да Вас спрабуюць зайсці людзі, якія прадстаўляюцца работнікамі аддзела сацыяльнай абароны, жыллёва-эксплуатацыйных службаў, паштовым кур'ерам альбо іншыя асобы, якіх Вы не выклікалі, запатрабуйце ў іх прад'яўлення дакументаў, пасля чаго патэлефануйце ў адпаведную арганізацыю і ўдакладніце, ці працуе ў іх такі супрацоўнік і дзе ён павінен знаходзіцца ў дадзены час.

У многіх выпадках зламыснікі прапануюць, у тым ліку наведваючы грамадзян па месцы жыхарства, набыць якія-небудзь рэчы, лекі па цэнах ніжэйшых за рынкавыя, у рэчаіснасці каштуючыя нашмат менш. Таму:

- не ўступайце ў размову з асобамі, якія прапануюць Вам зняць псуту;

- не купляйце ў незнаёмых людзей з рук электрабытавыя і іншыя тавары;

- не разменьвайце грашовыя купюры староннім;

- ні пад якой падставай не перадавайце свае грошы незнаёмым асобам для аказання імі паслуг у набыцці кватэры, аўтамашыны, будаўнічых матэрыялаў, паліва, прадуктаў харчавання і іншых рэчаў, вытворчасці якіх-небудзь работ, у мэтах спрыяльнага вырашэння пытання з службовымі асобамі аб непрыцягненні да адказнасці, здачы экзаменаў, вырашэнні жыллёвага пытання і гэтак далей;

- не давайце ў доўг буйныя сумы грошай без належнага юрыдычнага афармлення і сведкаў;

- не паведамляйце нікому коды з смс-паведамленняў, рэквізіты плацежнай карткі, паролі і коды доступу, пашпартныя дадзеныя і іншую канфідэнцыйную інфармацыю.

Пры з'яўленні падобных асоб у Вашым доме, альбо населеным пункце, неадкладна патэлефануйце ў міліцыю па тэлефоне 102, паведаміўшы прыкметы зламыснікаў і транспарту, на якім яны перасоўваюцца.

Аддзел унутраных спраў Пастаўскага райвыканкама