Запушчаны «Правер.Бел» – сэрвіс для праверкі акаўнтаў на махлярства
У нашай краіне дадзены старт працы ўнікальнага сайта Правер.бел, які змяшчае звесткі аб акаўнтах у сацыяльных сетках і месенджарах, якія з'яўляюцца махлярскімі. Цяпер любы карыстальнік можа хутка гэта праверыць. Для гэтага дастаткова ўвесці імя акаўнта або спасылку на яго ў спецыяльную форму на сайце.
Сэрвіс дазваляе: Праверыць інтэрнэт-рэсурсы на прыкметы махлярства. Выявіць фэйкавыя акаўнты ў папулярных сацыяльных сетках і месенджарах. Атрымаць інфармацыю аб тым, ці трапляў дадзены рэсурс у поле зроку праваахоўных органаў. Перадаць інфармацыю аб інтэрнэт-рэсурсе, які можа з'яўляцца махлярскім, але дадзеныя аб ім адсутнічаюць.
Як скарыстацца сэрвісам:
- перайдзіце на сайт правер.бел (або praver.by);
- увядзіце імя акаўнта або спасылку на яго;
- атрымайце вынік праверкі.
Падрабязнасці і інструкцыі па выкарыстанні – на рэсурсе Правер.бел.