Намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта па эканоміцы
Намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта
Несцяронак Ірына Іванаўна, каб. 58, тэл. 3 13 54
Пытанні эканомікі, развіцця прамысловасці (акрамя арганізацый паліўна-энергетычнага комплексу), мабілізацыйнай падрыхтоўкі і мабілізацыі эканомікі, арганізацыі нармаванага забеспячэння насельніцтва, якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі прамысловасці, бюджэтна-падатковай і грашова-крэдытнай палітыкі, маёмасных адносін (уключаючы кіраванне, распараджэнне, прыватызацыю, ацэнку і ўлік маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь і камунальнай уласнасці), прагназавання сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў, мытнай справы, спажывецкай кааперацыі, статыстыкі і аналізу, прадпрымальніцтва, інавацыйнай дзейнасці і рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы інвестыцый, працы, заработнай платы, гандлю і паслуг, стабілізацыйных фондаў тавараў, страхавой дзейнасці, дзяржаўных знакаў і каштоўных папер, каштоўных металаў, лічбавага развіцця, знешнеэканамічных і рэгіянальных сувязей, інтэлектуальнай уласнасці, абароны правоў спажыўцоў, аховы працы і тэхнікі бяспекі.
Забеспячэнне, падбор і расстаноўка кадраў, адаптацыя і замацаванне маладых спецыялістаў і маладых рабочых у арганізацыях курыруемых галін.
Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне арганізацый курыруемых галін.
Ажыццяўленне кантролю за выкананнем адміністрацыйных працэдур па заявах зацікаўленых асоб па курыруемым напрамку дзейнасці.
Разгляд і ажыццяўленне кантролю за разглядам зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі.
Ажыццяўленне кантролю за рэалізацыяй Дырэктыў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 3 «Аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы» і ад 31 снежня 2010 г. № 4 «Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь».
Структурныя падраздзяленні райвыканкама:
- аддзел эканомікі;
- упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (акрамя пытанняў сацыяльнай абароны і занятасці насельніцтва).
Пытанні:
- арганізацый розных форм уласнасці курыруемых галін;
- аддзела статыстыкі Пастаўскага раёна;
- прадстаўніцтва Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства «Белдзяржстрах» па Пастаўскім раёне;
- інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Пастаўскім раёне;
- Пастаўскага філіяла абласнога ўнітарнага прадпрыемства па забеспячэнні палівам «Віцебскаблпаліва»;
- Глыбоцкага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь;
- раённага савета прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў;
- галіновых прафсаюзаў.
Кіраўніцтва камісіямі:
- камісіяй па ахове працы;
- камісіяй па папярэджанні эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва) пры райвыканкаме;
- камісіяй па кантролі за выкананнем устаноўленых параметраў па росце заработнай платы і забеспячэнні яе выплаты пры райвыканкаме;
- камісіяй па ўключэнні ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай і неэфектыўна выкарыстоўваемай маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Пастаўскага раёна;
- камісіяй па аўкцыёнах;
- камісіяй па плацяжах і разліках.