Намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта па архітэктуры і будаўніцтве

Намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта, Станюш Павел Радыёнавіч, каб. 20, тэл. 3 15 75

Пытанні архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, паліўна-энергетычнага комплексу, энергаэфектыўнасці, арганізацый транспарту і камунікацый, жыллёва-камунальнай і дарожнай гаспадаркі, сувязі і інфарматызацыі, гасцініц, добраўпарадкавання населеных пунктаў, надзвычайных сітуацый, каардынацыі дзейнасці па пытаннях збору, перапрацоўкі і нарыхтоўкі другаснай сыравіны, у тым ліку лому і адходаў чорных і каляровых металаў, утылізацыі адходаў, развіцця прыгранічнай інфраструктуры, землекарыстання на землях у межах г. Паставы, нагляду за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці.

Забеспячэнне фарміравання інвестыцыйнай палітыкі і іншых прагнозных паказчыкаў у курыруемых галінах, а таксама валавога рэгіянальнага прадукту.

Забеспячэнне, падбор і расстаноўка кадраў, адаптацыя і замацаванне маладых спецыялістаў і маладых рабочых у арганізацыях курыруемых галін.

Ажыццяўленне кантролю за выкананнем суадносін паміж тэмпамі росту прадукцыйнасці працы і заработнай платы, выкананнем тэрмінаў яе выплаты ў курыруемых галінах.

Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне арганізацый курыруемых галін.

Ажыццяўленне кантролю за выкананнем адміністрацыйных працэдур па заявах зацікаўленых асоб па курыруемым напрамку дзейнасці.

Разгляд і ажыццяўленне кантролю за разглядам зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі.

Ажыццяўленне кантролю за рэалізацыяй Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 3 «Аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы».

Структурныя падраздзяленні райвыканкама:

  • аддзел архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Пытанні:

  • даччынага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Глыбоцкага раёна»;
  • камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Праектна-вытворчае архітэктурна-планіровачнае бюро пры Пастаўскім райвыканкаме»;
  • камунальнага будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства «Світанак Пастаўскі»;
  • Пастаўскага раёна электрычных сетак філіяла «Глыбоцкія электрычныя сеткі» Віцебскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Віцебскэнерга»;
  • Пастаўскага раённага вытворча-збытавога ўчастка філіяла «Энергазбыт» Віцебскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Віцебскэнерга»;
  • Пастаўскай энергагазінспекцыі Глыбоцкага міжраённага аддзялення філіяла «Энерганагляд» рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Віцебскэнерга»;
  • Пастаўскага ўчастка электрасувязі Глыбоцкага занальнага вузла электрасувязі Віцебскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам»;
  • Пастаўскага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі Віцебскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта»;
  • ўчастка г. Паставы філіяла «Аўтатранспартнае прадпрыемства № 16 г. Глыбокае» ААТ «Віцебскаблаўтатранс»;
  • ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальная гаспадарка Пастаўскага раёна;
  • філіяла «Пастаўскае дарожна-рамонтна-будаўнічае ўпраўленне № 132» камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблдарбуд»;
  • філіяла «Дарожна-эксплуатацыйнае ўпраўленне № 33» рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства аўтамабільных дарог «Віцебскаўтадар»;
  • Пастаўскага раёна газазабеспячэння філіяла «Глыбоцкае вытворчае ўпраўленне» вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблгаз»;
  • дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Пастаўскі лясгас» (у частцы пытанняў пастаўкі дроў арганізацыям і насельніцтву);
  • іншых арганізацый розных форм уласнасці курыруемых галін;
  • Пастаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях;
  • Пастаўскага бюро Глыбоцкага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры»;
  • гаражных кааператываў;
  • саветаў вулічных і дамавых камітэтаў;
  • галіновых прафсаюзаў.

Кіраўніцтва камісіямі:

  • надзвычайнай камісіяй па ліквідацыі наступстваў аварый, катастроф і стыхійных бедстваў;
  • камісіяй па бяспецы дарожнага руху;
  • камісіяй па абследаванні стану шматкватэрных, блакіраваных і аднакватэрных жылых дамоў і іх прыдамавых тэрыторый, кватэр у шматкватэрных і блакіраваных жылых дамах, прызнання іх не адпавядаючымі ўстаноўленым для пражывання санітарным і тэхнічным патрабаванням;
  • грамадскай камісіяй па жыллёвых пытаннях;
  • камісіяй па выдаленні і перасадцы аб'ектаў расліннага свету ў населеных пунктах;
  • камісіяй па газіфікацыі;
  • камісіяй па зямельных спрэчках;
  • пажарна-тэхнічнай камісіяй;
  • камісіяй па праверцы ведаў па пытаннях пажарнай бяспекі;
  • камісіяй па правядзенні кваліфікацыйных экзаменаў;
  • камісіяй па падрыхтоўцы і адкрыцці пляжаў.