Загаранне аўтамабіля ў Паставах.
06.03.2022 г. у 14-39 паступіла паведамленне аб загаранні аўтамабіля па вул. Зялёнай у г. Паставы. У выніку пажару ў аўтамабілі «BMW» пашкоджаны салон. Прычына пажару высвятляецца.
Разгляданая версія прычыны ўзнікнення пажару – парушэнне правіл эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (кароткае замыканне электраправодкі аўтамабіля).