За бяспеку разам
У рамках акцыі «За бяспеку разам» работнікі Пастаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі прафілактычную работу з насельніцтвам. Акцэнт зроблены на дамаўладанні адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян.
Увага работнікаў МНС звернута на тое, што з надыходам асенне-зімовага перыяду часта прычынай узнікнення пажараў з'яўляецца парушэнне правіл пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення. Таму падрыхтавацца да ацяпляльнага сезона трэба своечасова.
Асаблівая ўвага нададзена электраправодцы ў дамаўладаннях, бо перагрузка электрычных сетак таксама з'яўляецца адной з прычын узнікнення пажараў. Нагадалі пра тое, як зберагчы сваё дамаўладанне ад пажараў, пра важнасць уборкі тэрыторыі ад сухой расліннасці і апалага лісця і пра карысць і важнасць устаноўкі пажарнага апавяшчальніка ў жылым памяшканні.
Дзякуючы актывізацыі наглядавых камісій насельніцтва лішні раз успомніла правілы пажарнай бяспекі.