За бяспеку разам!

За бяспеку разам!

За бяспеку разам!

Па стане на 12.04.2021 года на тэрыторыі Пастаўскага раёна адбылося 18 пажараў (+3 да аналагічнага перыяду 2020 года), на якіх загінула 2 чалавекі (+1 да аналагічнага перыяду 2020 года).

Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да вяснова-летняга пажаранебяспечнага перыяду з 12 па 28 красавіка 2021 года на тэрыторыі Пастаўскага раёна пройдзе рэспубліканская акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе «За бяспеку разам».

Мэтай акцыі з'яўляецца зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правіл пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях, у т.л. у сельскай мясцовасці, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, узмацненне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення.

У ходзе правядзення акцыі, у перыяд штодзённай работы наглядавых камісій на тэрыторыі Пастаўскага раёна, будзе дадаткова ажыццяўляцца інфармаванне насельніцтва аб стане пажарнай бяспекі, растлумачэнне грамадзянам наступстваў невыканання правіл пажарнай бяспекі, пакідання дзяцей без нагляду, злоўжывання спіртнымі напоямі.

Асаблівая ўвага будзе нададзена павышэнню ўзроўню супрацьпажарнай абароны домаўладанняў кватэр сацыяльна неабароненых катэгорый грамадзян.