За бяспеку ў жыллі!

За бяспеку ў жыллі!

За бяспеку ў жыллі!

У рамках рэспубліканскай акцыі «За бяспеку разам!» работнікі Пастаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць абследаванні домаўладанняў і тлумачаць грамадзянам важнасць захавання правіл пажарнай бяспекі.

Такі метад прафілактыкі выбраны не проста так, за 9 месяцаў адбылося 36 пажараў, на якіх загінула 5 чалавек. У мэтах недапушчэння павелічэння колькасці пажараў, а адпаведна і гібелі ад іх людзей, функцыянуюць наглядальныя камісіі, пры правядзенні якіх работнікі розных арганізацый могуць даць індывідуальныя рэкамендацыі па прадухіленні ўзнікнення пажару, а менавіта: дзе падмазаць печ, дзе недапушчальна складзіраванне гаручых матэрыялаў, дзе неабходна замяніць элемент сілкавання ў аўтаномным пажарным апавяшчальніку і што можа паўплываць на яго працу.

МНС папярэджвае: Ваша бяспека ў Вашых руках, беражыце сябе!