XXXIII Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш пройдзе з 17 па 22 сакавіка
Адной з цэнтральных тэм кірмашу сёлета стане 35-годдзе Садружнасці Незалежных Дзяржаў. На выставе будзе прадстаўлена каля 500 экспанентаў з 23 краін: Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Бразіліі, Венесуэлы, В'етнама, Ірана, КНДР, Казахстана, Катара, Кубы, Кыргызстана, Малдовы, ААЭ, Пакістана, Палесціны, Расіі, Сербіі, Сірыі, Таджыкістана, Туркменістана, Турцыі, Узбекістана.
Акрамя гэтага, яе тэмай стане і Год беларускай жанчыны.
Зараз актыўна рыхтуемся да выставы-кірмашу, працуем з нашымі экспанентамі, гасцямі і пісьменнікамі. Мы спадзяёмся, што гэтая выстава насамрэч стане добрай падзеяй як для кніжнага свету нашай краіны, так і для Мінска і Беларусі ў цэлым", - сказаў намеснік міністра інфармацыі Дзяніс Езерскі.
Паводле яго слоў, летась выставу наведала больш за 76 тыс. чалавек, у ёй прыняла ўдзел 21 краіна.
Праграма XXXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу ТУТ.