Ці выкапалі навучэнцы сярэдняй школы №3 Пастаў скарбы вострава 112?

Ці выкапалі навучэнцы сярэдняй школы №3 Пастаў скарбы вострава 112?

Вучоба пачалася не так даўно, але як жа часам хочацца акунуцца хаця б на секунду ў мінулыя канікулы, дзе можна было днямі без перапынку гуляць і падарожнічаць з сябрамі. Дык чаму б не навучыцца чамусьці карыснаму гуляючы?

З такой ідэяй, на ўрок бяспекі да вучняў 2-га класа сярэдняй школы №3 завіталі работнікі Пастаўскага РАНС, але не са звычайнай гульнёй, а з картай скарбаў. Адправіўшыся з паўсядзённай вучобы, у займальнае падарожжа ад «Берага чорнай меткі» да «Пячоры скарбаў», дзеці атрымалі мноства ведаў і навыкаў. Кожны «пірат» карабля Бяспекі МНС атрымаў заслужаныя прызы.

Як аказалася, скарбам з'яўляюцца веды пажарнай бяспекі. Разам з незвычайным прыгодай, дзеці атрымалі незабыўныя эмоцыі і зарад бадзёрасці на ўвесь дзень.