Уступілі ў бяспечныя канікулы
«Хлопчыкі і дзяўчынкі, а таксама іх бацькі, гісторыі бяспекі пачуць, ці не жадаеце?» – з такімі прапановамі ратавальнікі Пастаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях звяртаюць увагу бацькоў на праблему дзіцячага траўматызму і свавольства з агнём.
Напярэдадні бяспечных канікул работнікі МНС гутараць пра самае галоўнае ў жыцці бацькоў – іх дзяцей. Пра тое, што неабходна быць прыкладам свайму дзіцяці. І ні ў якім разе не пакідаць яго прадастаўленым самому сабе.
А месцы правядзення гутарак вельмі разнастайныя: ад індывідуальных наведванняў сем'яў дома і школьных бацькоўскіх сходаў, да дзіцячага аддзялення цэнтральнай раённай бальніцы, бо клапатлівыя мамы, як ніхто іншы, з трапятаннем адносяцца да бяспекі свайго малога і ўсяляк імкнуцца яго аберагчы ад негатыўных наступстваў.
А які кошт імгнення? Калі хапае ўсяго адной хвіліны для незваротных наступстваў. Па ўсёй краіне існуе мноства прыкладаў, калі з вуснаў бацькоў ледзь чутны пранізлівыя словы: «Не дагледзеў...» А хіба нас акружае вельмі шмат небяспек. Але дзякуючы інтэрактыўнай гульні МНС «Абарані ад небяспекі» бацькі пачынаюць разумець, што літаральна ў кожным пакоі, здавалася б, на першы погляд, «Бяспечнага дома», для іх малога, ёсць пагроза.
Як паказвае сумная практыка, дзіцячае бесклапотнае свавольства ў наступным перарастае ў траўматызм. А які бацька не хацеў бы бачыць свайго крэпыша моцным і здаровым? Для гэтага не трэба быць супергероем, а хаця б адказным бацькам. А гутарачы з ратавальнікамі і правільна адказваючы на пытанні, законныя прадстаўнікі змаглі з гонарам назваць сябе «Супермамай» або «Супертатам». А наглядна-выяўленчая прадукцыя замацуе атрыманыя веды ў памяці.
Не засталося без увагі і самае доўгачаканае свята ў жыцці любога школьніка – «Дзень абароны дзяцей», на якім ратавальнікі змаглі праверыць веды пажарнай бяспекі, спрыт і энергічнасць галоўных віноўнікаў урачыстасці. Дзеці з энтузіязмам адправіліся па карце «МНС-Лэнд» на пошукі бяспечных канікул і, забягаючы наперад, можна ўпэўнена сказаць, што падарожжа ўвянчалася поспехам. Удзельнікі адказвалі на пытанні віктарыны, прымяралі адзенне пажарных і выпрабоўвалі сябе ў спрыце, а таксама спаборнічалі ў перацягванні каната. За кошт агульных намаганняў і каманднай працы, міні-падарожжа атрымалася не толькі займальным, але і карысным.
Дзякуючы адной хвалі разумення, работнікаў Пастаўскага РАНС і бацькоў, мы зможам засцерагчы дзяцей ад мноства небяспек.