Уручаны нагрудныя знакі «За заслугі ў ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС»
Нагрудныя знакі «За заслугі ў ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС» ад Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС Рэспублікі Беларусь атрымалі трое мужчын, чый асабісты ўклад у выкананне задач па пераадоленні наступстваў аварыі немагчыма пераацаніць:
— Валерый Яцкевіч (г. Паставы);
— Сяргей Літвіновіч (г. Паставы);
— Чэслаў Лапушынскі (в. Балаі).
Заслужаныя ўзнагароды героям уручылі старшыня Пастаўскага раённага Савета дэпутатаў Юрый Кісялёў, намеснік старшыні райвыканкама Станіслаў Чымбург, а таксама прадстаўнікі Пастаўскага РАНС Дзмітрый Лапановіч і Віталь Змітровіч. .