Пытанні падрыхтоўкі сельгасарганізацый Віцебскай вобласці да правядзення вясенніх палявых работ абмяркоўваюць на пасяджэнні аблвыканкама
На пасяджэнні аблвыканкама абмяркоўваюцца пытанні падрыхтоўкі сельгасарганізацый Віцебскай вобласці да правядзення веснавых палявых работ.
У гутарцы з журналістамі старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Андрэй Булаўкін паведаміў, што ў цэлым гатоўнасць тэхнікі цяпер складае 83 %, энерганасычаных трактароў – 88 %. Частка сродкаў на рамонт выдзяляецца з бюджэтаў. Да пачатку сакавіка гатоўнасць тэхнікі будзе каля 90 %.
Сельгаспрадпрыемствы забяспечаны насеннем збожжавых, яравога рапсу, бульбы, лёну. Цяпер ідзе праверка на кандыцыю.
Для правядзення веснавых палявых работ не хапае 701 механізатара. Дэфіцыт кадраў папоўніцца за кошт работнікаў прамысловых прадпрыемстваў, розных арганізацый, навучальных устаноў.
Яравы клін сёлета складзе 306 тыс. га, у тым ліку 146 тыс. га – збожжавыя і зернебабовыя культуры. Для забеспя