Вадзіцелі ў Беларусі павінны днём ездзіць з блізкім святлом фар з 25 мая па 5 чэрвеня
Напярэдадні летніх школьных канікул і ў сувязі з пачаткам актыўных перавозак дзяцей прагназуецца рост аб'ектыўных пагроз забеспячэння бяспекі дзяцей на дарозе. У сувязі з чым з 25 мая па 5 чэрвеня 2023 года Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць рэспубліканскі спецыяльны комплекс мерапрыемстваў па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх «Увага - Дзеці!».
У дні правядзення спецмерапрыемства рух транспартных сродкаў у светлы час сутак павінен ажыццяўляцца з уключаным блізкім святлом фар — для прыцягнення ўвагі дзяцей і ўсіх удзельнікаў дарожнага руху.
Асаблівая ўвага будзе сканцэнтравана на правядзенні прафілактычнай работы з бацькамі. Міліцыянеры наведаюць працоўныя калектывы, растлумачаць дарослым прычыны і наступствы ДТЗ з удзелам дзяцей, нагадаюць аб правілах бяспечнай перавозкі непаўналетніх, адказнасці за парушэнні ПДР, а таксама неабходнасці асабістага прыкладу правільных і бяспечных паводзін на дарозе.
ДАВЕДАЧНА:
У студзені—красавіку 2023 г. па рэспубліцы адзначаны рост колькасці ДТЗ з удзелам дзяцей, загінулых і параненых у іх непаўналетніх.
У дарожных здарэннях загінулі 3 і атрымалі раненні 35 непаўналетніх пасажыраў, загінуў 1 і былі траўміраваны 40 дзяцей-пешаходаў, атрымалі раненні 8 веласіпедыстаў і 5 непаўналетніх вадзіцеляў.
74,1% ДТЗ з удзелам дзяцей адбылося па віне вадзіцеляў транспартных сродкаў, у якіх 4 непаўналетнія загінулі і 67 атрымалі раненні.