Вадзіцелі ў Беларусі павінны днём ездзіць з блізкім святлом фар з 25 жніўня па 5 верасня

Вадзіцелі ў Беларусі павінны днём ездзіць з блізкім святлом фар з 25 жніўня па 5 верасня

Вадзіцелі ў Беларусі павінны днём ездзіць з блізкім святлом фар з 25 жніўня па 5 верасня

25 жніўня ў краіне стартуе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства МУС "Увага - дзеці!". У дні правядзення спецмерапрыемства рух транспартных сродкаў у светлы час сутак павінен ажыццяўляцца з уключаным блізкім святлом фар - для прыцягнення ўвагі дзяцей і ўсіх удзельнікаў дарожнага руху.

Акцыя пачнецца напярэдадні новага навучальнага года. Супрацоўнікі міліцыі грамадскай бяспекі, педагогі і бацькі аб'яднаюць свае намаганні па забеспячэнні бяспекі дзяцей. Запланаваны шэраг прафілактычных мерапрыемстваў для дзяцей і падлеткаў.

Асаблівая ўвага будзе сканцэнтравана на правядзенні прафілактычнай работы з бацькамі. Міліцыянеры наведаюць працоўныя калектывы, растлумачаць дарослым прычыны і наступствы ДТЗ з удзелам дзяцей, нагадаюць аб правілах бяспечнай перавозкі непаўналетніх, адказнасці за парушэнні ПДР, а таксама неабходнасці асабістага прыкладу правільных і бяспечных паводзін на дарозе.