Увазе фізічных асоб!!!

Увазе фізічных асоб!!!

З мэтай скарачэння часу здзяйснення мытных аперацый, звязаных з дэклараваннем тавараў для асабістага карыстання, фізічная асоба праз адзіны партал электронных паслуг Рэспублікі Беларусь «Е-Паслуга» (e-pasluga.by) можа запоўніць і падаць электронную папярэднюю інфармацыю пасажырскай мытнай дэкларацыі або пасажырскую мытную дэкларацыю ў выглядзе электроннага дакумента.

Электронная паслуга «Прадстаўленне мытным органам электроннай папярэдняй інфармацыі пасажырскай мытнай дэкларацыі» (код паслугі – 3.00.18) аказваецца фізічным асобам па доступе з нестрогай аўтэнтыфікацыяй у асабістым электронным кабінеце.

Атрыманы пасля запаўнення ўнікальны рэгістрацыйны нумар прадстаўляецца службовай асобе мытнага органа ў пункце пропуску пры фактычным увозе (вывазе) тавараў для асабістага карыстання.

Звяртаем увагу, што электронная паслуга «Прадстаўленне мытным органам пасажырскай мытнай дэкларацыі ў выглядзе электроннага дакумента (для фізічных асоб)» (код паслугі – 3.00.19.1) даступная фізічным асобам, якія маюць электронна-лічбавы подпіс.

Калі фізічная асоба скарысталася электроннай паслугай (код паслугі – 3.00.19.1), пры перасячэнні мяжы пра гэта неабходна паведаміць службовай асобе мытных органаў.

Дадаткова паведамляем, што ПМД можна запоўніць загадзя, выкарыстоўваючы бланк, размешчаны на адзіным інтэрнэт-партале мытных органаў Рэспублікі Беларусь (www.customs.gov.by) у раздзеле «Фізічным асобам» – «Пасажырская мытная дэкларацыя».

Па матэрыялах Віцебскай мытні