Увага!!! Тонкі лёд!
На падставе п. 50 Правіл аховы жыцця людзей на водах Рэспублікі Беларусь, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 снежня 2009 г. №1623, у мэтах папярэджання няшчасных выпадкаў на вадаёмах Віцебскай вобласці ў зімова-вясновы перыяд 2022/2023 года ўстаноўлена забарона на тэрыторыі раёна выхаду грамадзян на лёд у перыяд ледаставу (пакуль таўшчыня лёду не дасягне 7 сантыметраў), а таксама ў перыяд інтэнсіўнага раставання і разбурэння лёду.
Адпаведнае распараджэнне прынята раённым выканаўчым камітэтам у мэтах папярэджання няшчасных выпадкаў на вадаёмах, захавання жыцця людзей. Дакумент забараняе выходзіць на лёд, пакуль яго таўшчыня не дасягне 7 см. За непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў правапарадку прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ад 20 да 50 базавых велічынь.
Па дадзеных Віцебскай абласной РДГА АСВОД таўшчыня лёду не дасягае 7 см на наступных водных аб'ектах:
Акваторыі рэк Заходняя Дзвіна і Дняпро на ўсім працягу.
Бешанковіцкі раён: азёры – Астравенскае, Белае, Саро, Святое, Стрыгаеўскае, Паўвозер'е.
Верхнядзвінскі раён: возера – Асвейскае.
Глыбоцкі раён: азёры – Вялікае, Кагальнае, Пятроўскае, Вялікая Пліса, Белае, Шо.
Гарадоцкі раён: азёры – Чорнава, Бернава.
Лепельскі раён: азёры – Лепельскае, Проша, Шчыбот, Бобрыца, Полсвіж, Лядна. Ладасна, Акона, Бароўно, Чэрскае, рэкі – Эса, Ула.
Полацкі раён: азёры – Янава, Паўлле, Суя, Гомля, Белае.
Пастаўскі раён: азёры – Лучай, Чвэрць.
Расонскі раён: азёры – Клесна, Тучак, Брэдна, Белае-Юхаўскае, Нажніцы, Нешчарда, Сяляўшчынскае, Валькоўскае, Чарапіціцкае, Ведзіта, Доўжнае, рака Нішча.
Ушацкі раён: азёры – Вечалле, Ослаў, Паўвозер'е, Тартак, Звонь, Глыбокае, Крывое, Ліпна, Вялікае Існа, Замошша, Пліна, Язна, Глыбочка, Бярозаўскае, Паўльскае, Веркудскае, Урода, Мугірына.
Чашніцкі раён: азёры – Хотліна, Цяпіна, мікрараён «Папяровая Фабрыка», Белае, Паўльскае, Чараскае