Увага! ДАІ праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы!
Таксама з 1 сакавіка 2022 года праводзяцца рэйдавыя мерапрыемствы, накіраваныя на выяўленне транспартных сродкаў, якія ўдзельнічаюць у дарожным руху з таніраванымі шыбамі, ступень святлопрапускання якіх не адпавядае патрабаванням Правіл дарожнага руху (падпункт 2.4 пункта 2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лістапада 2005 г. №551, падпункт 194.12 пункта 194 Правіл дарожнага руху), а таксама на шыбах і (або) у аконных праёмах устаноўлены не прадугледжаныя канструкцыяй дадатковыя прадметы або нанесены пакрыцці, у тым ліку плёнкавыя (пункт 37 дадатак 4 да Правіл дарожнага руху).
На вялікі жаль пакуль не ўдаецца выкараніць п'янства за рулём. Нягледзячы на прапаганду па бяспечных паводзінах удзельнікаў дарожнага руху, якая праводзіцца работнікамі Дзяржаўтаінспекцыі, знаходзіцца яшчэ нямала грамадзян, якія не супраць у п'яным выглядзе пракаціцца на аўтамабілі або матацыкле нападпітку.
Калі вам стала вядома, што транспартным сродкам кіруе вадзіцель у стане алкагольнага ап'янення або не мае права кіравання, патэлефануйце па нумары 102.
Аляксандр Арэхаў, начальнік АДАІ АУС райвыканкама