Знешнеэканамічная дзейнасць

Знешнеэканамічная дзейнасць

Экспартна-імпартныя аперацыі зарэгістраваны з 25 краінамі свету, пастаўляюцца тавары на рынкі 15 дзяржаў, імпартавалася прадукцыя з 16 краін. Асноўны гандлёвы партнёр – Расійская Федэрацыя, на долю якой па-ранейшаму прыпадае больш за 97,7 % аб'ёму экспарту.

Асноўныя арганізацыі-экспарцёры – ААТ «Пастаўскі малочны завод», на долю якога прыпадае 68,6 % экспарту раёна, і ПУП «Пастаўскі мэблевы цэнтр» – 16,6 %.

Актыўна вядзецца работа па асваенні новых відаў імпартазамяшчальнай прадукцыі. У гэтым напрамку паспяхова працуюць ААТ «Пастаўскі малочны завод» і ПУП «Пастаўскі мэблевы цэнтр», вырабляючы імпартазамяшчальную прадукцыю – сыры і дзверы ў асартыменце. Агульны аб'ём выпуску імпартазамяшчальнай прадукцыі за 2023 год склаў 47,1 млн. долараў ЗША.

Паспяхова ў кааперацыйных ланцужках, накіраваных на замяшчэнне імпарту, працуе ПУП «Завод Проміс», вырабляючы і пастаўляючы запасныя часткі да сельскагаспадарчай тэхнікі на ААТ «Лідааграпраммаш», СТАА «Элезер» г. Дзяржынск, ААТ «Мінойтаўскі рамонтны завод» в. Мінойты, Лідскі раён.

ПУП «Завод Проміс» таксама супрацоўнічае з арганізацыямі Расійскай Федэрацыі – АТ «Алтайскі завод сельскагаспадарчага машынабудавання» і ЗАТ «КОМЗ-Экспарт» г. Каменск-Шахцінскі, Растоўскай вобласці.

Аб падтрымцы экспарту

Аб кампенсацыі часткі расходаў на ўдзел у міжнародных спецыялізаваных выставах (кірмашах) у замежных дзяржавах

У адпаведнасці з Палажэннем аб кампенсацыі часткі расходаў на ўдзел у міжнародных спецыялізаваных выставах (кірмашах) у замежных дзяржавах (далей – Палажэнне), зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 лістапада 2019 г. № 412, Віцебскім аблвыканкамам зацверджаны Пералік міжнародных спецыялізаваных выстаў (кірмашоў) у замежных дзяржавах, расходы на ўдзел у якіх кампенсуюцца ў 2024 годзе

У адпаведнасці з патрабаваннямі Палажэння, юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, зарэгістраваныя на тэрыторыі Віцебскай вобласці, змогуць атрымаць дзяржаўную падтрымку ў выглядзе кампенсацыі часткі расходаў па ўдзеле ў міжнародных спецыялізаваных выставах (кірмашах) за мяжой. Кампенсацыя ажыццяўляецца ў дачыненні да выстаў, уключаных у Пералік міжнародных спецыялізаваных выстаў (кірмашоў) у замежных дзяржавах, расходы на ўдзел у якіх кампенсуюцца ў 2024 годзе, сфарміраваны Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам.

Кампенсацыі падлягае частка расходаў па дагаворах арэнды выставачных плошчаў і абсталявання, аказання паслуг па мантажы выставачных стэндаў і стварэнні часовай выставачнай інфраструктуры (канструкцый), абавязацельствы па якіх юрыдычнымі асобамі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі выкананы.

Кампенсацыя прадастаўляецца не больш за адзін раз на працягу каляндарнага года юрыдычным асобам, індывідуальным прадпрымальнікам, якія ажыццяўляюць вытворчасць прадукцыі (выкананне работ, аказанне паслуг) і ўдзельнічаюць у выставе.

Колькасць атрымальнікаў кампенсацыі расходаў у рамках адной выставы не абмежавана, будзе ажыццяўляцца па заяўным прынцыпе (форма заявы) у межах сродкаў, запланаваных у абласным бюджэце на гэтыя мэты.

Юрыдычныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі нясуць адказнасць за дакладнасць звестак (даных), якія з'явіліся падставай для прадастаўлення кампенсацыі, у адпаведнасці з бюджэтным заканадаўствам.

Аб кампенсацыі часткі расходаў на правядзенне ацэнкі адпаведнасці прадукцыі ў замежных дзяржавах

Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, зарэгістраваныя на тэрыторыі Віцебскай вобласці, змогуць атрымаць дзяржаўную падтрымку ў выглядзе кампенсацыі часткі расходаў на правядзенне ацэнкі адпаведнасці прадукцыі ў замежных дзяржавах у адпаведнасці з патрабаваннямі Палажэння аб кампенсацыі часткі расходаў на правядзенне ацэнкі адпаведнасці прадукцыі ў замежных дзяржавах.

Кампенсацыя прадастаўляецца юрыдычнай асобе, індывідуальнаму прадпрымальніку не больш за два разы на працягу каляндарнага года.

Кампенсацыя будзе ажыццяўляцца па заяўным прынцыпе (форма заявы) у межах сродкаў, запланаваных у абласным бюджэце на гэтыя мэты.

Юрыдычныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі нясуць адказнасць за дакладнасць звестак (даных), якія з'явіліся падставай для прадастаўлення кампенсацыі, у адпаведнасці з бюджэтным заканадаўствам.


Асноўнымі прадпрыемствамі экспарцёрамі Пастаўскага раёна з'яўляюцца:


Пералік тавараў, імпартуемых у якасці сыравіны (камплектуючых, матэрыялаў), прамысловымі арганізацыямі Пастаўскага раёна для прапановы ў якасці магчымасці арганізацыі вытворчасці малым і сярэднім бізнесам

Найменне тавараў замежнай вытворчасці 10-значны код ТН ЗЭД Арыенціровачная гадавая патрэбнасць
кол-ць адз. вым.
1 Фарбы і лакі на аснове сінтэтычных палімераў у неводным асяроддзі 3208109000 250 тон
2 Іншыя палімеры вінілацэтату або іншых складаных вінілавых эфіраў 3905999090 130 000 кг
3 Адзенне і іншыя вырабы, былыя ва ўжыванні 6309000000 10 000 тон