Разам супраць нелегальнага алкаголю!
Барацьба з п'янствам і алкагалізмам, нелегальным абаротам спірту, спіртазмяшчальнай і алкагольнай прадукцыяй з'яўляецца адной з прыярытэтных задач органаў унутраных спраў, паколькі гэтыя з'явы ляжаць у корані здзяйснення бытавых злачынстваў, з'яўляюцца рэальнай пагрозай жыццю і здароўю нашых грамадзян, стрымліваюць культурнае развіццё грамадства.
Практычна кожнае трэцяе злачынства ў вобласці здзейснена асобамі, якія знаходзіліся ў п'яным выглядзе. Амаль палова выпадкаў ужывання алкаголю заканчваецца сямейнымі скандаламі. Усё часцей згубная прыхільнасць губіць жанчын і падлеткаў.
Шкода алкаголю на арганізм чалавека можа прымаць уражлівыя маштабы. Чалавек, які п'е, ставіць пад удар фізічнае і псіхічнае здароўе. Пакутуюць унутраныя органы, разладжваецца праца найважнейшых сістэм, якія кіруюць чалавечым целам, адбываецца дэградацыя асобы, што абумоўлена ўздзеяннем на нервовую сістэму чалавека. Уздзеянне алкаголю на арганізм закранае: печань, галаўны мозг, нервовую сістэму і псіхіку, сардэчна-сасудзістую сістэму, ныркі, стрававальную сістэму, імунную сістэму і іншыя органы.
Варта адзначыць, што атручэнне сурагатамі алкаголю займае лідзіруючую пазіцыю ў статыстыцы ўсіх інтаксікацый. Атручэнне сурагатамі алкаголю, якія не змяшчаюць этанол, развіваецца пасля прыёму метанолу, а таксама тармазной вадкасці і антыабледзяняльнікаў на аснове этыленгліколю. Метылавы спірт змяшчаецца ў вадкасці для ачысткі шклоў аўтамабіля і растваральніках. Асаблівая небяспека метанолу звязана з тым, што па паху і смаку ён неадрозны ад этылавага спірту, з-за чаго і адбываюцца выпадкі яго ўжывання ўнутр.
Супрацоўнікамі органаў унутраных спраў пастаянна праводзіцца комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на спыненне і канфіскацыю з нелегальнага абароту алкагольнай і спіртазмяшчальнай прадукцыі.
Нагадваем, што ў выпадку выяўлення фактаў незаконнай рэалізацыі грамадзянамі алкагольных напіткаў заўсёды можна звярнуцца на тэлефонную лінію УУС па процідзеянні незаконнаму гандлю спіртазмяшчальнай прадукцыяй 8 (0212) 60-86-72. Альбо на тэлефонную лінію АУС Пастаўскага райвыканкама па тэл. 41002.
Ананімнасць гарантуецца!
Аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі АУС Пастаўскага РВК