Уключы блізкае! З 25 мая па 5 чэрвеня 2019 года Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць СКМ «Увага – дзеці!»

Уключы блізкае! З 25 мая па 5 чэрвеня 2019 года Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць СКМ «Увага – дзеці!»

Уключы бліжняе святло! З 25 мая па 5 чэрвеня 2019 года Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць СКМ «Увага – дзеці!»

У сувязі з заканчэннем навучальнага года і напярэдадні летніх канікул з 25 мая па 5 чэрвеня 2019 года на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь Дзяржаўтаінспекцыяй будзе праводзіцца спецыяльны комплекс мерапрыемстваў «Увага – дзеці!». У гэты перыяд вадзіцелі абавязаны рухацца з уключаным бліжнім святлом фар. За невыкананне дадзенага патрабавання ПДР прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 2 базавых велічынь (51 рубель).
Мэта дадзенага мерапрыемства – прафілактыка дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, прывіццё юным удзельнікам дарожнага руху навыкаў бяспечных паводзін на дарозе, прыцягненне ўвагі вадзіцеляў, бацькоў і педагогаў да праблемы дзіцячага траўматызму. Таксама ў мэтах папярэджання дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму на тэрыторыі Пастаўскага раёна з 15 па 25 мая 2019 года праводзіцца дэкада бяспекі дарожнага руху.


Клопат пра дзяцей — наша агульная справа. Безнагляднасць дзяцей, гульні і свавольствы на дарогах, раптоўнае з'яўленне паблізу транспарту, абыякавае стаўленне да гэтага дарослых – вось асноўныя прычыны няшчасных выпадкаў з дзецьмі на дарогах. Толькі за мінулы перыяд 2019 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці зарэгістравана 11 ДТЗ з удзелам непаўналетніх, у якіх 1 дзіця загінула і 10 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.
Паважаныя дарослыя, убачыўшы дзяцей, якія гуляюць на праезнай частцы дарогі або каля яе, не заставайцеся абыякавымі, зрабіце дзецям заўвагу, паспрабуйце прыняць меры, каб ізаляваць іх ад патоку транспарту. Бацькі, на вуліцы будзьце асабліва асцярожныя з малымі-дашкольнікамі, не пакідайце іх без нагляду. Памятайце, што нават адзін няправільны крок дзіцяці на праезнай частцы дарогі можа прывесці да няшчасця. Кожны раз, калі Ваша дзіця выходзіць з дому, не палянуйцеся нагадаць яму няхітрыя правілы паводзін на вуліцы. Будзьце прыкладам для дзяцей у выкананні правілаў дарожнага руху.
АДАІ Пастаўскага РАУС