Візіт гасцей

З 21 па 28 лютага на тэрыторыі Пастаўскага раёна пройдзе спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства «Дом без пажару», у рамках якога работнікі Пастаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з прадстаўнікамі Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС наведаюць катэгараваных грамадзян і акажуць метадычную дапамогу па арганізацыі бяспекі ў жыллёвым фондзе раёна.