Віцебскія мытнікі ў пункце пропуску «Грыгароўшчына» выявілі факт увозу на тэрыторыю ЕАЭС таблетак, якія змяшчаюць у сваім складзе псіхатропныя рэчывы
Віцебскія мытнікі ў пункце пропуску «Грыгароўшчына» выявілі факт увозу на тэрыторыю ЕАЭС таблетак, якія змяшчаюць у сваім складзе псіхатропныя рэчывы.
Таблеткі схаваў ад мытнага кантролю грамадзянін Латвіі, які прыбыў у якасці пасажыра аднаго з легкавых аўтамабіляў.
На наяўнасць у яго псіхатропных рэчываў указаў службовы сабака.
Пры даглядзе асабістых рэчаў мужчыны з бірулькі-тубуса і слоічка з этыкеткай «мульцівітаміны» выняты таблеткі жоўтага і фіялетавага колераў.
Паводле заключэння эксперта ўпраўлення ДКСЭ па Віцебскай вобласці канфіскаваныя прэпараты змяшчаюць у сваім складзе небяспечныя псіхатропныя рэчывы — трамадол і альпразалам.
У дачыненні да грамадзяніна Віцебскай мытняй узбуджана крымінальная справа ў адпаведнасці з ч. 1 арт. 328-1 КК Рэспублікі Беларусь, якая прадугледжвае пакаранне аж да пазбаўлення волі тэрмінам да сямі гадоў.
Па матэрыялах Віцебскай мытні