Витебские таможенники пресекли попытку противоправного перемещения из России партии дорогостоящей иностранной бытовой техники, сведения об уплате таможенных платежей за которую при ввозе на территорию ЕАЭС отсутствовали

Віцебскія мытнікі спынілі спробу супрацьпраўнага перамяшчэння з Расіі партыі дарагой замежнай бытавой тэхнікі, звесткі аб выплаце мытных плацяжоў за якую пры ўвозе на тэрыторыю ЕАЭС адсутнічалі

Віцебскія мытнікі спынілі спробу супрацьпраўнага перамяшчэння з Расіі партыі дарагой замежнай бытавой тэхнікі, звесткі аб выплаце мытных плацяжоў за якую пры ўвозе на тэрыторыю ЕАЭС адсутнічалі.

Рух аўтамабіля IVECO, у якім знаходзіліся тавары, аператыўнікі спынілі пры правядзенні спецмерапрыемстваў на беларуска-расійскім участку мяжы ў Дубровенскім раёне.

Вадзіцель не змог прадставіць ні воднага прадугледжанага для транспарціроўкі дакумента, у тым ліку і які пацвярджае законнасць увозу тавараў на тэрыторыю ЕАЭС.

Кошт каля 2700 адзінак дрыляў, музычных калонак, вакуумных упакоўшчыкаў, мультыварак, прасаў і пыласосаў склаў амаль 320 тыс. беларускіх рублёў.

Віцебскай мытняй пачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з арт. 13.12 КаАП Рэспублікі Беларусь. Санкцыя артыкула прадугледжвае накладанне штрафу ў памеры да 50% ад кошту прадметаў адміністрацыйнага правапарушэння.


Па матэрыялах Віцебскай мытні