Віцебскія мытнікі і Віцебскі філіял РУП «Белмытсэрвіс» высадзілі 3000 дрэў у рамках рэспубліканскай акцыі «Лес! Дабро! Парадак!»

 Супрацоўнікі Віцебскай мытні сумесна з работнікамі Віцебскага філіяла РУП «Белмытсэрвіс» прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Лес! Дабро! Парадак!». У выніку зладжанай працы на тэрыторыі Мошкаўскага лясніцтва Віцебскага лясгаса быў закладзены новы лясны масіў.

       Сумеснымі намаганнямі ўдзельнікаў акцыі была ахоплена плошча ў 0,6 гектара. У ходзе работ высаджана каля 3000 саджанцаў дуба і елі. Выбар гэтых парод дрэў не выпадковы: дуб сімвалізуе крэпасць і даўгалецце, а елка — вечнае жыццё і абнаўленне прыроды.

       Удзел мытнікаў у гэтай акцыі стаў добрай традыцыяй. Праца на тэрыторыі лясніцтва не толькі спрыяе ўмацаванню каманднага духу, але і з'яўляецца важным укладам у захаванне прыроднага багацця Беларусі, забеспячэнне экалагічнай бяспекі і лесааднаўленне Віцебскага рэгіёну.

      «Наша служба — гэта не толькі абарона эканамічных межаў, але і клопат пра будучыню нашай краіны, — адзначыў начальнік Віцебскай мытні Сяргей Лінкевіч. — Кожны пасаджаны саджанец — гэта ўклад у захаванне прыроды для будучых пакаленняў, у экалагічны дабрабыт роднай зямлі».

Па матэрыялах Віцебскай мытні