Виталий Хаткевич провёл для юных лесоводов практическое занятие по подготовке семян сосны к посадке

Віталь Хаткевіч правёў для юных лесаводаў практычны занятак па падрыхтоўцы насення хвоі да пасадкі

3 лютага інжынер па лесааднаўленні і меліярацыі ДЛГУ Пастаўскага лясгаса Віталь Хаткевіч правёў для юных лесаводаў практычны занятак па падрыхтоўцы насення хвоі звычайнай да пасадкі. У ходзе даследчай дзейнасці Віталь расказаў дзецям пра метады і сакрэты перадпасяўной падрыхтоўкі насення.

Юныя лесаводы, патрасаючы высушаныя шышкі над белым папяровым лістом, дасталі насенне хвоі з раскрытых лускавінак. Каб выбраць жыццяздольнае насенне, ачысцілі яго ад крыльцаў і змясцілі ў ваду пакаёвай тэмпературы. Усплыўшае насенне выдалілі, бо яно пустое, а аселае на дно насенне дасталі для далейшага прарошчвання. Паколькі менавіта цяжкі, аселы на дно пасяўны матэрыял з'яўляецца якасным.

Далей раўнамерна расклалі насенне паміж марлевымі слаямі, добра ўвільгатнілі і паставілі ў цёплае месца для прарастання. Віталь растлумачыў дзецям, што галоўнае ў гэтай справе – не дапускаць высыхання марлі і рэгулярна апырскваць яе з пульверызатара да таго часу, пакуль не праклюнуцца карэньчыкі.

Пачынаем чакаць, даглядаць і сачыць за зменамі.