Натхненне на дабро. Віцебская вобласць далучылася да рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці»
«Нашы дзеці» – галоўная дабрачынная падзея зімы, урачыстае адкрыццё якой адбылося ў КЗ «Віцебск». Сёлета маштабная навагодняя акцыя праходзіць пад дэвізам «Акадэмія добрых спраў».
Урачыстае адкрыццё акцыі стала яркім інтэрактыўным святам. У прамым эфіры ў фармаце тэлемоста кіраўніцтва вобласці і дзеці прынялі ўдзел у рэспубліканскім старце.
Як адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама Дзмітрый Хама, у кожным раёне вобласці запланавана вялікая колькасць