У Віцебскай вобласці стартаваў семінар водалазна-выратавальных службаў МНС Беларусі, Расіі і Казахстана
Сёння на возеры Доўгае ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці стартаваў семінар з работнікамі вадалазна-выратавальных службаў па арганізацыі і правядзенні вадалазных спускаў і работ ва ўмовах экстрэмальна нізкіх тэмператур. У семінары прымаюць удзел прадстаўнікі вадалазных службаў пажарных аварыйна-выратавальных атрадаў абласных упраўленняў МНС, РАСН «ЗУБР» МНС Беларусі, МНС Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Казахстан, паведамляе прэс-служба абласнога ўпраўлення МНС.
Галоўная мэта семінара – абмен вопытам паміж работнікамі вадалазна-выратавальных службаў і навучанне асабовага складу бяспечным метадам вядзення вадалазных работ з лёгкавадалазным і вентыляваным рыштункам, правядзенне падводных пошукавых і аварыйна-выратавальных работ, а таксама падводна-тэхнічных ва ўмовах адмоўных тэмператур паветра.
З самай раніцы адбылося адкрыццё семінара. У яго рамках у