У Віцебскай вобласці ДАІ ўзмоцніць кантроль за дарожнай абстаноўкай

У Віцебскай вобласці ДАІ ўзмоцніць кантроль за дарожнай абстаноўкай

У Віцебскай вобласці ДАІ ўзмоцніць кантроль за дарожнай абстаноўкай

Уразлівая катэгорыя ўдзельнікаў дарожнага руху апынецца пад пільнай увагай Дзяржаўтаінспекцыі Віцебскай вобласці з 16 па 22 мая.

Пад асаблівы кантроль інспектараў трапяць пешаходы, веласіпедысты, уладальнікі сродкаў персанальнай мабільнасці (самакатаў, электрасамакатаў, гіраскутараў, монаколаў і іншых). Супрацоўнікі ДАІ нагадаюць ім пра правілы дарожнага руху і важнасць святлоадбівальных элементаў. Спецыяльныя экіпажы будуць патруляваць аўтадарогі агульнага карыстання, тэрыторыі, прылеглыя да месцаў масавага адпачынку.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае паведамляць пра нецвярозых пешаходаў, веласіпедыстаў і матацыклістаў. З пачатку года ў вобласці адбылося 12 аварый, учыненых па віне пешаходаў, у якіх пацярпелі 7 чалавек. Што датычыцца аналагічных дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам двухколавага транспарту, то адзін веласіпедыст загінуў, ён быў у стане алкагольнага ап'янення. Па віне матацыклістаў адбылося 1 ДТЗ, пацярпеў адзін чалавек.