У аграгарадку Навасёлкі прайшла сустрэча экс-кіраўнікоў
У пятніцу ва ўтульнай кавярні «На Набярэжнай»
аграгарадка Навасёлкі прайшла сустрэча экс-кіраўнікоў, якія ў свой час
узначальвалі сельскагаспадарчыя і іншыя прадпрыемствы, арганізацыі раёна,
працавалі на іншых адказных пасадах.
Не маем права забываць
Апошняя такая сустрэча з ветэранамі працы праходзіла тут жа ў 2019 годзе. Потым наступіў час пандэміі, былі і іншыя абставіны. І вось у гэтым годзе па ініцыятыве старшыні райвыканкама Сяргея Чэпіка, старшыні раённага савета ветэранаў Ганны Літвіновіч і пры падтрымцы дырэктара ААТ «Навасёлкі-Лучай» Юрыя Шымчыка традыцыя аднавілася.
А час няўмольны. Ён забірае здароўе. Не ўсе з запрошаных змаглі прыехаць. Вельмі многіх ужо няма на гэтай зямлі. Але як радаваліся адзін аднаму тыя, хто знайшоў сілы для сустрэчы!