«У цэнтры ўвагі – дзеці!» стартуе акцыя МНС
Колькі часу трэба дзіцяці, каб дастаць са шафы запалкі? Уключыць электрапрыбор? Ці, быць можа, схавацца ад старонніх вачэй і развесці вогнішча? На гэтыя і падобныя пытанні ёсць толькі адзін адзіна правільны адказ – зусім ніколькі, калі бацькі ўважліва сочаць за сваім дзіцем і не пакідаюць яго без нагляду.
На жаль, статыстыка паказвае, што ў аснове большасці «вогненных» траўм, атрыманых дзецьмі, ляжаць дзве прычыны: няўрымслівая цікаўнасць і недагляд з боку дарослых. І калі забараніць маленькаму чалавеку пазнаваць навакольны свет не ўяўляецца магчымым, то загадзя паклапаціцца пра яго бяспеку па сілах кожнаму.
З 22 жніўня ў рэспубліцы стартуе прафілактычная акцыя «У цэнтры ўвагі – дзеці!» і доўжыцца яна будзе да 21 верасня.
Мерапрыемствы акцыі, якія праводзяцца ў два этапы, накіраваны на прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблемы дзіцячай гібелі і траўматызму ад пажараў з прычыны пакідання іх без нагляду.
Так, з 22 па 31 жніўня ў буйных гандлёвых цэнтрах і іншых аб'ектах гандлю, якія спецыялізуюцца на рэалізацыі тавараў для дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту, работнікі МНС разам з актывістамі БМГАП і КЮСП нагадаюць бацькам пра небяспеку пакідання дзяцей без нагляду і падкажуць, як зберагчы сваю сям'ю ад надзвычайных сітуацый. Тут жа, хлопцам ратавальнікі прапануюць прыняць удзел у квэсце «Экзамен па бяспецы 2022».
Акрамя таго ў розных куточках вобласці адкрыецца акадэмія «Юных ратавальнікаў». Удзельнікі пройдуць экзамен па правілах бяспекі, які складаецца з тэарэтычнай і практычнай частак, і атрымаюць «Атэстат аб заканчэнні акадэміі «Юных ратавальнікаў».
МНС як заўсёды імкнецца засцерагчы і ў чарговы раз нагадвае: «Паважаныя бацькі не пакідайце без увагі сваіх дзяцей, растлумачце ім важнасць захавання правіл пажарнай бяспекі!»