У бягучым годзе аддзелам унутраных спраў Пастаўскага райвыканкама, як і раней, працягваюцца праводзіцца прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні здзяйснення крадзяжоў веласіпедаў на тэрыторыі г. Паставы і Пастаўскага раёна.
У бягучым годзе аддзелам унутраных спраў Пастаўскага райвыканкама, як і раней, працягваюць праводзіцца прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні здзяйснення крадзяжоў веласіпедаў на тэрыторыі г. Паставы і Пастаўскага раёна. У адпаведнасці з планам правядзення асноўных мерапрыемстваў праводзяцца прафілактычныя гутаркі з грамадзянамі, супрацоўнікамі пошты, работнікамі магазінаў, сацыяльнымі работнікамі, у ходзе якіх даводзяцца спосабы абароны ад злачынных замахаў, у тым ліку і спосабы абароны ад здзяйснення крадзяжоў веласіпедаў. Таксама тлумачацца патрабаванні РАУС аб неабходнасці інфармавання міліцыі аб кожным факце супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні да грамадзян.
У 2019 годзе зарэгістравана 14 крадзяжоў веласіпедаў (2018 - 12).
На тэрыторыі Пастаўскага раёна ў 2019 годзе ў параўнанні з 2018 годам адбыўся рост агульнай колькасці крадзяжоў веласіпедаў з 12 да 14 (ці +2). З іх асобы, якія здзейснілі крадзяжы, устаноўлены ў 7 выпадках (2018 – у 7). Раскрыццё злачынстваў дадзенага віду склала 50% (2018 – 58,3% ці -8%).
Па тэрытарыяльным дзяленні 7 крадзяжоў веласіпедаў здзейснены ў г.Паставы і 7 крадзяжоў здзейснены ў сельскай мясцовасці. У г.Паставы - 7: вул.Зялёная – 2 крадзяжы здзейснены з пад'ездаў шматкватэрных жылых дамоў (1 раскрыта), вул.Касманаўтаў - 1 крадзеж веласіпеда з-пад плота (не раскрыта), вул.Крупская – 2 крадзяжы шляхам свабоднага доступу з гаража (1 раскрыта), вул.Станкевіча – 1 крадзеж з двара дома (не раскрыта), вул.Юбілейная – 1 крадзеж здзейснены з пад'езда шматкватэрнага жылога дома (не раскрыта). У сельскай мясцовасці здзейснена 7 крадзяжоў веласіпедаў: Курапольскі с/с в.Васілеўшчына - 1 крадзеж веласіпеда здзейснены з абочыны жвіровай дарогі паблізу в.Васілеўшчына (падазраваны ўстаноўлены), Камайскі с/с в.Веранькі - 1 крадзеж веласіпеда здзейснены з двара прыватнага дома (падазраваны ўстаноўлены), Варапаеўскі с/с г.п.Варапаева - 1 крадзеж веласіпеда здзейснены з-пад плота прыватнага дома (падазраваны ўстаноўлены), Юнькаўскі с/с в.Груздава - 1 крадзеж веласіпеда здзейснены з двара прыватнага дома (не раскрыта), Дунілавіцкі с/с в.Дунілавічы - 1 крадзеж веласіпеда з-пад магазіна (падазраваны ўстаноўлены), Курапольскі с/с в.Кураполле - 1 крадзеж веласіпеда з хлява прыватнага дома (падазраваны ўстаноўлены), в.Хацілы - 1 крадзеж веласіпеда са стаянкі для веласіпедаў з-пад магазіна (не раскрыта). Як відаць па тэрытарыяльным дзяленні здзейсненых злачынстваў якой-небудзь сістэмы не прасочваецца, усе злачынствы разрознены па месцы здзяйснення і здзейснены ў аддаленых адзін ад аднаго населеных пунктах.
Па спосабе здзяйснення толькі 8 фактаў здзейснены шляхам свабоднага доступу г.Паставы, вул.Юбілейная (пад'езд), г.Паставы, вул.Крупская (гараж), г.Паставы, вул.Крупская (гараж), г.Паставы, вул.Зялёная (пад'езд), г.п.Варапаева, (ад плота дома), в.Васілеўшчына (абочына дарогі), в.Хацілы (стаянка каля магазіна), в.Дунілавічы (з-пад магазіна). в.Веранькі (двор прыватнага дома). 6 фактаў іншым спосабам.
Два крадзяжы здзейснены ў студзені месяцы, 3 крадзяжы здзейснены ў красавіку месяцы, 3 – май, 1 – чэрвень, 4 – ліпень, 1 – кастрычнік 2019 года. Як відаць з аналізу, 78% крадзяжоў веласіпедаў здзейснена ў вяснова-летні перыяд.
Па днях тыдня:
панядзелак - 3;
аўторак – 2;
серада – 0;
чацвер – 1;
пятніца - 4;
субота - 2;
нядзеля – 2.
Па часе здзяйснення 70% усіх крадзяжоў веласіпедаў здзейснены ў дзённы час: 10 крадзяжоў здзейснены з 06.00 да 18.00 гадзін, 4 крадзяжы здзейснены ў начны час з 23.00 да 06.00 гадзін.
Уладальнікам веласіпедаў хацелася б парэкамендаваць некалькі простых, але ў той жа час дзейсных мер па захаванасці сваёй маёмасці:
- не пакідайце свой веласіпед без нагляду на лесвічнай пляцоўцы, у падвалах, ля пад'ездаў альбо магазінаў
- правядзіце маркіроўку асноўных частак веласіпеда, запішыце іх нумары, гэта дапаможа ідэнтыфікаваць веласіпед у выпадку крадзяжу
- набудзьце блакіруючую прыладу, якая перашкаджае крадзяжу веласіпеда, і выкарыстоўвайце яе пры пакіданні веласіпеда на непрацяглы час.
Выкананне гэтых мінімальных правіл дазволіць прадухіліць здзяйсненне ў дачыненні да Вас злачыннага замаху, захаваць вашу маёмасць.
Начальнік ААПП Пастаўскага РАУС
падпалкоўнік міліцыі Д.А.Салагуб