У пункце пропуску «Грыгароўшчына» віцебскія мытнікі ўстанавілі факт незаконнага ўвозу цягача DAF і паўпрычэпа KOGEL пад выглядам транспартных сродкаў ЕАЭС

         Счэпка пад кіраваннем вадзіцеля кыргызскага перавозчыка рухалася з Латвіі.

        Пры правядзенні мытнага кантролю ў супрацоўнікаў мытні ўзніклі падазрэнні ў сапраўднасці VIN-нумароў, таму транспартныя сродкі накіравалі на экспертызу.

        Згодна з заключэннем эксперта Наваполацкага міжраённага аддзела ДКСЭ, маркіровачныя абазначэнні VIN-нумароў і цягача, і паўпрычэпа падвяргаліся наўмыснаму змяненню.

        Пры правядзенні наступных праверачных мерапрыемстваў мытнікі ўстанавілі, што, выкарыстоўваючы рэгістрацыйныя знакі і дакументы, якія належаць зусім іншым аўто, замежныя транспартныя сродкі спрабавалі выдаць за ўжо зарэгістраваныя ў ЕАЭС.

        Цягач і паўпрычэп агульным коштам больш за 97 тыс. бел. рублёў канфіскаваны.

         У дачыненні да перавозчыка Віцебскай мытняй пачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч. 2 арт. 15.1 КаАП Рэспублікі Беларусь. 

         Згодна з санкцыяй артыкула яму пагражае штраф у памеры да 500 базавых велічынь з магчымай канфіскацыяй счэпкі.

Па матэрыялах Віцебскай мытні