У прадчуванні бяспечных навагодніх канікул

У прадчуванні бяспечных навагодніх канікул

На Пастаўшчыне акцыя «Бяспечны Новы год!» не збаўляе абароты. Задача Дзеда Мароза-ратавальніка на другім этапе нагадаць дзецям пра бяспеку напярэдадні навагодніх канікул. Хоць персанаж па сцэнарыі і стары, аднак, пагуляць любіць. Але цяперашнія дзеці маюць вялікі багаж ведаў па пажарнай бяспецы, і ўвесці ў зман іх вельмі не проста. Нават размінка, якая лёгка стаміла дзядулю, толькі падбадзёрыла юных ратавальнікаў.  Не паддаўшыся на хітрыя выкруты Мароза – ратавальніка, дзеці ўпэўнена настойвалі на правільным адказе ў віктарыне. Па выніках мерапрыемства кожны сышоў з падарункам, а самыя актыўныя атрымалі заслужанае ўзнагароджанне.

Так, пацягаўшыся ў ведах на роўных - перамагло сяброўства, але варта адзначыць, што з заданнямі, дзе дарослыя доўга ламалі галаву, дзеці маланкава выдавалі правільны адказ. А значыць, Дзед Мароз-ратавальнік са спакойнай душой можа адпраўляць іх на заслужаны адпачынак.

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1