У Пастаўскай ЦРБ працуе міжраённы Цэнтр ранняга ўмяшання

У Пастаўскай ЦРБ працуе міжраённы Цэнтр ранняга ўмяшання

Яго спецыялісты дапамагаюць своечасова выявіць і скарэктаваць парушэнні развіцця ў дзяцей ад нараджэння да трох гадоў.

Галоўная задача цэнтра — дапамагчы малому прайсці абілітацыю. Гэта не проста лячэнне, а фарміраванне ў дзіцяці адсутных навыкаў: поўзання, маўлення, зносін. Праца на самым раннім этапе дазваляе максімальна эфектыўна прадухіліць магчымыя праблемы са здароўем у будучыні. Сем'ям дапамагае мультыдысцыплінарная каманда спецыялістаў: дэфектолаг, псіхолаг і педыятр.

Чытаць падрабязней