У Пастаўскім раёне загарэўся кормаўборачны камбайн
19 кастрычніка ў 13-48 ратавальнікам паступіла паведамленне аб загаранні кормаўборачнага камбайна побач з в. Харкі Пастаўскага раёна.
Па прыбыцці да месца выкліку падраздзяленняў Пастаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях назіралася адкрытае гарэнне камбайна КВК-800, які належыць сельскагаспадарчаму прадпрыемству «Дунілавічы-Агра». Да прыбыцця падраздзяленняў МНС вадзіцель камбайна спрабаваў самастойна затушыць узгаранне з дапамогай вогнетушыцеля, аднак з задачай не справіўся.
У выніку пажару ніхто не пацярпеў, яго ліквідавалі ратавальнікі. Агнём пашкоджаны кабіна, маторны адсек і колы камбайна.
Па дадзеным факце праводзіцца праверка, прычына пажару высвятляецца. Разглядаецца версія – кароткае замыканне электрычнай праводкі камбайна.