У Пастаўскім раёне ратавальнікі расказалі пра карыснасць апавяшчальніка!

У Пастаўскім раёне ратавальнікі расказалі пра карыснасць апавяшчальніка!

Ратавальнікі Пастаўскага раёна штодзённа сочаць за бяспекай грамадзян, хтосьці пры наведванні жылых дамоў, хтосьці на пастах бяспекі, размешчаных на аб'ектах з масавым знаходжаннем людзей. Галоўным героем аповедаў на гэты перыяд з'яўляецца аўтаномны пажарны апавяшчальнік.

Ратавальнікі расказваюць не выдуманыя гісторыі выратавання сем'яў гэтым маленькім памочнікам. Пытанне бяспекі ўсплывае ў галовах у кожнага: «Ці выключыў я прас?», «Ці выключыў я духоўку?», «Ці не пакінуў я ўключаным электрапрыбор, перад тым як пайшоў спаць?». Але як паказвае практыка, ад надзвычайнай сітуацыі ніхто не застрахаваны!

Жыхары раёна зацікаўлены ва ўласнай бяспецы і таму актыўна пытаюцца аб неабходнасці і правілах устаноўкі гэтага прыбора ў сябе ў жыллях.

Дзякуючы такім мерапрыемствам ратавальнікі спадзяюцца прыцягнуць увагу грамадзян да важнай праблемы – гібелі на пажарах людзей ад атручвання прадуктамі гарэння. Памятайце, няма больш каштоўнага падарунка для чалавека чым жыццё, апавяшчальнік не патушыць пажар, але дасць Вам шанец на выратаванне!

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1