У Пастаўскім раёне на пажары суседзі выратавалі мужчыну
3 снежня ў 23-00 у цэнтр аператыўнага кіравання Пастаўскага раённага аддзела па НС ад дзяжурнага органаў унутраных спраў паступіла паведамленне аб шпіталізацыі мужчыны з тэрмічнымі апёкамі, атрыманымі ў в. Грэйцева Пастаўскага раёна.
З абставін праведзенай праверкі стала вядома, што суседкай-пенсіянеркай, 1958 года нараджэння і суседам, 1975 года нараджэння было выяўлена задымленне ў доме. Мужчына, пранік унутр дома праз незачыненыя дзверы і вынес на свежае паветра мужчыну, 1962 года нараджэння. У доме гарэў ложак, ён затушыў ачаг падручнымі сродкамі і выклікаў хуткую медыцынскую дапамогу.
Пасля агляду пацярпелы быў шпіталізаваны ў бальніцу з апёкамі канечнасцяў рознай ступені цяжкасці.
Па дадзеным факце праводзіцца праверка, прычына пажару высвятляецца. Разглядаецца версія – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.