У Пастаўскім раёне на пажары насельніцтвам выратаваны мужчына
1 студзеня ў 16-28 ратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары дома па вул. Маладзёжнай у вёсцы Валкі Пастаўскага раёна.
Па прыбыцці да месца выкліку падраздзяленняў Глыбоцкага раённага аддзела па НС назіралася задымленне з акна кватэры на першым паверсе двухпавярховага дома. Да прыбыцця ратавальнікаў братам гаспадара жылля быў выратаваны мужчына, 1971 года нараджэння, які пасля агляду медыкамі быў шпіталізаваны ў бальніцу.
Пажар ліквідавалі ратавальнікі, агнём у пакоі закураны сцены, пашкоджана маёмасць.
Па дадзеным факце праводзіцца праверка, прычына пажару высвятляецца.