У Пастаўскім раёне гарэў зблакаваны жылы дом: загінуў пенсіянер
11 студзеня ў 1-47 у цэнтр аператыўнага кіравання Пастаўскага раённага аддзела па НС паступіла паведамленне аб пажары дома ў гарпасёлку Варапаева Пастаўскага раёна.
Па прыбыцці да месца выкліку падраздзяленняў МНС назіралася адкрытае гарэнне даху жылога зблакаванага трохкватэрнага жылога дома.
Гаспадары другой і трэцяй кватэр пакінулі жыллё самастойна да прыезду ратавальнікаў, не пацярпелі.
Падчас тушэння пажару работнікамі МНС у кватэры №1 на падлозе быў знойдзены труп яе гаспадара, пенсіянера, 1958 года нараджэння.
Пажар ліквідавалі ратавальнікі, агнём у кватэры № 1 знішчаны дах, пашкоджаны столевае перакрыцце, сцены і маёмасць.
Па дадзеным факце праводзіцца праверка, прычына пажару ўстанаўліваецца. Разглядаецца версія – неасцярожнае абыходжанне з агнём.