У Паставах завяршаецца падрыхтоўка да фіналу нацыянальнага адбору да конкурсаў Славянскага базару
Да старту 35-га юбілейнага Міжнароднага фестывалю мастацтваў «СЛАВЯНСКІ БАЗАР У ВІЦЕБСКУ» без малога 4 месяцы. Нацыянальныя адборы да вакальных конкурсаў фестывалю ўжо правялі Арменія, Італія, Кыргызстан, Казахстан.
А ўжо заўтра мы даведаемся імёны тых, хто будзе прадстаўляць Беларусь.
У Пастаўскім раённым доме культуры ўжо скончаны мантаж сцэны, наладжана праца светлавога і гукавога абсталявання, ідуць рэгістрацыя і рэпетыцыі вакалістаў, тэлеканал «Беларусь 3» таксама завяршае падрыхтоўку да трансляцыі мерапрыемства.
Гледачы змогуць паглядзець прамы эфір конкурсу заўтра, 21 сакавіка. У 12:00 пачнецца дзіцячы конкурс, а ў 17:00 - дарослы.
Крыніца: газета «Віцебскія весці»