У Паставах уручылі пашпарты лепшым школьнікам раёна

У Паставах уручылі пашпарты лепшым школьнікам раёна

У Паставах уручылі пашпарты лепшым школьнікам раёна
 У Паставах уручылі пашпарты лепшым школьнікам раёна.

У раённым выканаўчым камітэце прайшла ўрачыстая цырымонія ў рамках Усебеларускай акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі!».

Старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік асабіста павіншаваў 14-гадовых навучэнцаў, якія дасягнулі поспехаў у вучобе і грамадскім жыцці. Дзецям уручылі галоўны дакумент — пашпарт, а таксама падарункавае выданне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Свята стала падзеяй для актывістаў БРСМ: шэрагі маладзёжнай арганізацыі папоўнілі 12 новых членаў. Маладзёжныя білеты і сімволіку саюза ім уручыў старшыня раённага Савета дэпутатаўЮрый Кісялёў.

Урачыстасці мерапрыемству дадалі артысты Смаргонскай пагранічнай групы. Атрымалася па-сапраўднаму патрыятычна і душэўна! .

Віншуем дзяцей з новым этапам у жыцці! У добры шлях!