У Паставах — вясновае свята валейбола

У Паставах — вясновае свята валейбола

У Паставах — вясновае свята валейбола
Сёння ў нашым горадзе ўрачыста адкрылі Першы турнір па валейболе «Вясновы мяч» сярод дзяўчат 2012 года нараджэння. 

З 14 па 16 красавіка 2026 года спартзала ператворыцца ў сапраўдную арэну барацьбы, прыгажосці і каманднага духу. Сабраліся наймацнейшыя каманды: Пскоў (Расія), Віцебск СДЮШАР-4, Гомель ВК «Энергія», Новая Гута СДЮШАР Гомельскага раёна, Глыбокае ДЮСШ, Паставы ДЮСШ. 

Пажадаем дзяўчынкам сумленнай гульні, прыгожых падач і яркіх перамог! Няхай пераможа наймацнейшы, а сяброўства стане галоўным прызам!