У Паставах патануў мужчына

У Паставах патануў мужчына

У Паставах патануў мужчына

7 жніўня ў 18-07 у Пастаўскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях звярнуўся мужчына і паведаміў аб зніклым чалавеку на акваторыі возера Мажэйскае ў раёне вёскі Мажэйкі.

Ратавальнікі, якія прыбылі на месца, знайшлі на беразе рэчы зніклага, мабільны тэлефон і ровар. На паверхні возера нікога не назіралася.

Пазней было ўстаноўлена, што мужчына дамовіўся з прыяцелем сустрэцца на возеры і палавіць разам рыбу. Калі ён прыехаў да месца сустрэчы, прыяцеля нідзе не было, а яго рэчы ляжалі на беразе.

Пры абследаванні возера, работнікі АСВОД, на адлегласці 600 метраў ад берага, была знойдзена аднамесная лодка маркі «Лоцман» і прычалена да берага. Пазней, у 5 метрах ад берагавой лініі і 50 метрах ад месца выяўлення лодкі, было знойдзена і вынята з вады цела патанулага мужчыны 1968 года нараджэння. Пастаўскім раённым аддзелам следчага камітэта праводзіцца праверка па факце ўтаплення.