У Паставах навучэнцам школ расказалі пра шкоду курэння і яго наступствы

У Паставах навучэнцам школ расказалі пра шкоду курэння і яго наступствы

У рамках другога этапу акцыі «Не прапальвай сваё жыццё» была праведзена прафілактычная гутарка пра шкоду курэння і яго наступствы ў незвычайнай для старэйшых класаў форме. Зрабіць не моднай згубную звычку стала задачай не толькі педагогаў, але і работнікаў Пастаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Гуляць можна не толькі весела, але і з карысцю. Дзякуючы інтэрактыўнай гульні «NoSmoking Quiz» удзельнікі даведаліся шмат новага пра сферу пажарнай бяспекі, а таксама пра дзеянні пры пажары. Ільвіная доля ўвагі была нададзена віноўніцы мерапрыемства – цыгарэце. Бо падлеткі з'яўляюцца найбольш схільнымі да прыняцця новай дрэннай звычкі ў сваё жыццё. Пераходны ўзрост, стрэс, а таксама дрэнная кампанія могуць згуляць злы жарт у будучыні, таму найлепшым спосабам прадухіліць пажар ад непатушанай цыгарэты – спыніць курэнне на ранняй стадыі.

У ходзе гутаркі кожны для сябе падкрэсліў сапраўдную шкоду ад курэння і якія могуць быць наступствы ад непатушанай цыгарэты, а таксама нагадаць дома бацькам пра меры засцярогі пры курэнні.