У Паставах стартаваў комплекс мерапрыемстваў па супрацьдзеянні педафіліі

У Паставах стартаваў комплекс мерапрыемстваў па супрацьдзеянні педафіліі

У Паставах стартаваў комплекс мерапрыемстваў па процідзеянні педафіліі

З 29 красавіка па 24 мая 2024 года ў рамках дадатковых мер па процідзеянні злачынствам супраць палавой свабоды і палавой недатыкальнасці непаўналетніх на тэрыторыі Пастаўскага раёна праводзіцца спецыяльная праграма «Дзяцінства без насілля».

Гэты комплекс накіраваны на процідзеянне злачынствам супраць палавой недатыкальнасці ці палавой свабоды непаўналетніх, а таксама абароту дзіцячай парнаграфіі. Асноўная мэта ініцыятывы – заахвоціць насельніцтва неадкладна паведамляць у міліцыю аб здзяйсненні сексуальных дзеянняў у дачыненні да дзяцей. Гэта дапаможа супрацоўнікам праваахоўных органаў своечасова прымаць меры рэагавання.

Комплекс мерапрыемстваў прадугледжвае сумесную працу з усімі зацікаўленымі суб'ектамі прафілактыкі. У прыватнасці, з работнікамі адукацыі, аховы здароўя, а таксама грамадскімі аб'яднаннямі. Супрацоўнікі міліцыі давядуць спецыялістам механізм ранняга выяўлення фактаў педафіліі і іншых супрацьпраўных паводзін.

На жаль, па-ранейшаму захоўваюцца негатыўныя тэндэнцыі ў сферы здзяйснення злачынстваў супраць палавой свабоды і палавой недатыкальнасці непаўналетніх. Высокая латэнтнасць злачынстваў, звязаных з сексуальным гвалтам у дачыненні да дзяцей, дазваляе вінаватым асобам доўгі час заставацца па-за полем зроку праваахоўнікаў, а іх ахвярам – падвяргацца далейшаму гвалту. Для гэтага і праводзіцца дадзеная прафілактыка, у першую чаргу на выяўленне і прадухіленне падобных злачынстваў.

На тэрыторыі Пастаўскага раёна за мінулы перыяд 2023 года выяўлена 5 злачынстваў супраць палавой свабоды і палавой недатыкальнасці непаўналетніх.

За мінулы перыяд 2024 года выяўлена 5 злачынстваў: 1 злачынства па ч.3 арт.167 КК Рэспублікі Беларусь (гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару), 1 злачынства па ч.3 арт.166 КК Рэспублікі Беларусь (згвалтаванне непаўналетняй асобы) і 3 злачынствы па ч.1 арт.169 КК Рэспублікі Беларусь (распусныя дзеянні). 

Устаноўлены факт згвалтавання непаўналетняй. Непаўналетнюю з яе сяброўкамі паклікалі ў госці асобы, якія дасягнулі паўналецця, каб распіць спіртныя напоі, на што непаўналетнія пагадзіліся. Далей у ходзе распіцця спіртных напояў гаспадар кватэры пайшоў разам з 1 непаўналетняй у пакой, дзе здзейсніў у дачыненні да яе згвалтаванне, скарыстаўшыся бездапаможным станам непаўналетняй, якой нядаўна споўнілася 14 гадоў. Узбуджана крымінальная справа па ч.3 арт.166 КК Рэспублікі Беларусь. Адказнасць за якое прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад 8 да 15 гадоў.

Таксама ўстаноўлены факт здзяйснення распусных дзеянняў гаспадаром кватэры ў дачыненні да дзяўчыны, якая не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту. Узбуджана крымінальная справа па ч.1 арт.169 КК Рэспублікі Беларусь. Адказнасць за якое прадугледжвае да 3 гадоў пазбаўлення волі.

Устаноўлены факт здзяйснення гвалтоўных дзеянняў сексуальнага характару 38-гадовым жыхаром г. Паставы ў дачыненні да чатырнаццацігадовай вучаніцы адной са школ Пастаўскага раёна. Узбуджана крымінальная справа па ч.3 арт.167 КК Рэспублікі Беларусь. Адказнасць за якое прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад 8 да 15 гадоў.

У сетцы Інтэрнэт устаноўлены факт распусных дзеянняў, здзейсненых 38-гадовым жыхаром г. Паставы, які ажыццяўляў перапіскі на сексуальны аспект жыцця з асобай, якая не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту.

Аналагічны факт таксама ўстаноўлены ў дачыненні да 30-гадовага жыхара г. Паставы.

Калі вы сталі ахвярай злачынства або валодаеце інфармацыяй аб здзейсненым злачынстве, звярніцеся неадкладна ў міліцыю па адрасе: г. Паставы, вул. Савецкая, д.43 ці па нумары тэлефона 102. Ананімнасць гарантуецца.