У Паставах ратавальнікі ўсталявалі апавяшчальнікі!

У Паставах ратавальнікі ўсталявалі апавяшчальнікі!

Ці часта бывае такое, што пры гатаванні ежы Вы адцягваецеся на нешта іншае? З прыходам новых тэхналогій у дом, сучасныя гаспадыні пачалі часта грашыць гэтым і тым самым пагардліва ставяцца да пажарнай бяспекі свайго ўтульнага гняздзечка. У выніку чаго потым пакутуе маёмасць, здароўе, а ў многіх можа пацярпець і жыццё!

 У рамках рэспубліканскай акцыі «Апавяшчальнік у кожны дом» работнікі Пастаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з работнікамі «Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва горада Паставы», а таксама пры падтрымцы «Беларускага добраахвотна-пажарнага таварыства» ўсталявалі апавяшчальнікі ў дамы маючых патрэбу грамадзян. Такому візіту гасцей як ніколі рады. Прыход работнікаў не толькі ўпрыгожыў шэрыя будні адзінокіх пенсіянераў, але і прыўнёс бяспеку ў паўсядзённасць грамадзян.

Не варта недаацэньваць карыснасць маленькай прылады, бо аднойчы ён можа выратаваць Ваша жыццё! Дзякуючы не хітрым дзеянням, цяпер людзі будуць спаць спакойна.

1

1

1

1

1

1

1