У Паставах прайшоў II абласны конкурс дзіцячых вакальна-харавых калектываў «Сузор'е галасоў»
Адкрылі праграму харавыя ансамблі ў старэйшай узроставай катэгорыі (11–17 гадоў). Першым на сцэну выйшаў хор «Сугучча» з Пастаўскай ДШМ імя А.Тызенгаўза (кіраўнік — Марына Юдзенка, канцэртмайстар — Карына Мейшутовіч). У іх выкананні прагучалі «Судак-дзівак», «Вербачкі» і «Пра Емялю».
Затым эстафету падхапілі малодшыя галасы (7–10 гадоў) у намінацыі «Акадэмічны харавы спеў» — Хор КоДа з Браслаўскай ДШМ (кіраўнік — Дар'я Рудак, канцэртмайстар — Дар'я Каламыцава). Гледачы пачулі «Песеньку кракадзіла Гены», «Карабейнікаў» і «Што ўмеюць чаравічкі».
У старэйшай узроставай катэгорыі бліскаў хор з Шаркаўшчынскай ДШМ імя П.П. Касцюкевіча (кіраўнік — Ала Клакоўская, канцэртмайстар — Наталля Смулькевіч) з рускай народнай скамарошынай «У зялёным у бары» і песняй «Адляцелі жураўлі».